Семейный праздник "Бацька і маці ад Бога ў хаце"

30.11.2019
У сямейную гасцёўню "Бацька і маці ад Бога ў хаце" класныя кіраўнікі і вучні 5-6 класаў запрасілі сваіх бацькоў, бабуль і дзядуль. Колькі цудоўных, цёплых , удзячных слоў было сказана ў гонар самых дарагіх людзей на свеце - Бацькі і Маці.Усе прысутныя разам з класным кіраўніком 6 класа Лось Наталляй Пятроўнай здзейснілі гістарычную вандроўку ў часе, паглядзелі, як змянілася роля бацькі і маці ў выхаванні дзяцей ад ХІV стагоддзя да нашых дзён.Нікога не пакінулі раўнадушнымі аповеды дзяцей пра сваіх тат, а таксама выступленне бабулі Астраух Яўгеніі Мікалаеўны, матулі Шпілеўскай Таццяны Фадзееўны і бацькі Анфалава Віталя Аляксандравіча.