Прадметны дзень беларускай мовы і літаратуры

07.12.2019

   У прадметным дні беларускай мовы і літаратуры прынялі ўдзел вучні 5-9 класаў. Спачатку яны здзейснілі завочную экскурсію ў Дзяржаўны літаратурны музей імя Якуба Коласа ў г.Мінску, а затым у яго філіял "Мікалаеўшчына", што на Стаўбцоўшчыне. Завяршылася экскурсія віктарынай, у якой вучні прадэманстравалі добрае веданне жыццевага і творчага шляху свайго земляка.

   Затым для вучняў 5-6 класаў была прапанавана інтэлектуальная гульня "Таямніцы роднай мовы". Дзве каманды пад кіраўніцтвам сваіх капітанаў Лебедзь Аляксея і Пятровіч Елізаветы даказвалі сваё права быць пераможцам у лабірынтах беларускай мовы.Самымі цікавымі атрымаліся конкурсы "Казачны", "Слоўнікавая скарбонка", "Гавары на роднай мове правільна", "Старажытная мова-сучаснай аснова". Усе актыўныя удзельнікі атрымалі ўзнагароды.