Министерство образования Республики Беларусь
Управление по образованию, спорту и туризму Столбцовского райисполкома
Государственное учреждение образования
Новосверженская средняя школа
Министерство образования Республики Беларусь
Управление по образованию, спорту и туризму Столбцовского райисполкома
Государственное учреждение образования
Новосверженская средняя школа
5 октября учащиеся посетили мемориальный комплекс "Хатынь"
и историко- краеведческий музей г. Дзержинска
15.09. 2021 учащиеся 4 класса посетили усадьбу Я.Коласа «Альбуть»,
где прошли детские и юношеские годы будущего писателя
23.04.2021 учащиеся школы посетили историко- культурный комплекс «Линия Сталина»
В период весенних каникул учащиеся 6-7 классов школы
побывали на родине Якуба Коласа в усадьбе «Акинчицы»
МАЯ ЛЮБАЯ СТАРОНКА
завочная краязнаўчая віктарына
Свята-Успенская царква
Касцёл Святых Пятра і Паўла
1. У 1428 годзе Вялікі Князь Вітаўт падараваў мястэчка Свяржно. Хто атрымаў гэты падарунак?
а) Мікалай Крыштоф Радзівіл
+ б) жонка Вітаўта Ульяна
в) вялікі князь Аляксандр
2. Дзе першапачаткова размяшчалася мястэчка Свяржно?
а) на беразе Немана
б) на беразе Гавазнянкі
+ в) на беразе Жацераўкі.
3. На гэтым месцы ў Новым Свержані ў 1590г. стала будавацца Свята-Успенская царква
а) на галоўнай плошчы мястэчка
б) недалёка ад драўлянага замка
+ в) у лесе
4. На правым беразе Немана, насупраць мястэчка, у XVI ст. у абарончых мэтах быў пабудаваны драўляны замак. Як сёння называецца месца, дзе ён знаходзіўся?
+а) Белыя горкі
б) Замкавая гара
в) Мірская гара
5. Гэты магнат пачаў у 1588 годзе ў мястэчку будаўніцтва касцёла Пятра і Паўла
а) Міхаіл Казімір Радзівіл
б) Мікалай Крыштоф Радзівіл
+в) Ян Літаўр Храптовіч
6. А гэты магнат у 1739 годзе пры царкве асноўвае Базыліянскі манастыр
+а) Міхаіл Казімір Радзівіл
б) Мікалай Крыштоф Радзівіл
в) Ян Літаўр Храптовіч
7. У 1746 годзе ў Свяржно адкрываецца першая ў Беларусі духоўная семінарыя. На колькі вучняў яна была разлічана?
а) 4
б) 44
+в) 12
8. Прадпрыемства, якое пачало працаваць у Новым Свержні з 1742г., выпускала унікальныя мастацкія вырабы. Яно называлася
+а) "Фарфорня''
б) "Шпалерня'"
в) "Персіярня"
9. Гэты прыдворны мастак кіраваў "Свержанскай фарфурняй"
а) Ян Марыя Бернардоні
б) Пятро Яўсеевіч
+в) Ксаверый Гескі
10. На Свержанскай фаянсавай мануфактуры была створана арыгінальная манументальна-дэкаратыўная пластыка - 6 фаянсавых алтароў. Гэтыя алтары ўпрыгожвалі
а) Навасвержанскі касцёл
+б) камяніцу палаца "Эрмітаж у Альбе"
в) Нясвіжскі касцёл
11. З 1871 года ў Свержані стаў развівацца сплаў леса плытамі. Месца, дзе вязаліся плыты, сёння называецца:
а) Наднёманскай вуліцай
б) Лугавой вуліцай
+в) Румовай вуліцай
12. У 1812 годзе "рускі атрад" разбіў групоўку французкіх войск. Хто кіраваў гэтым атрадам?
+а) П. Чычагоў
б) Баграціён
в)Тармасаў
13. Дзе быў устаноўлены помнік у гонар гэтай бітвы?
а) на месцы бітвы
+б) на галоўнай плошчы
в) на тэрыторыі праваслаўнай царквы
14. Як сёння выкарыстоўваецца гэты абеліск?
а) застаецца на сваім месцы
б) перанесены ў другое месца
+в) з'яўляецца падмуркам пад помнік Леніна ў г.Стоўбцы
15. У пачатку ХХст. галоўнымі прамысловымі аб'ектамі Новага Свержня з'яўляліся:
а) лесазавод і МТС
+б) лесазавод і вапельная гара
в) вапельная гара і фаянсавая мануфактура
16. У 1906 годзе пачаў сваю працу лесазавод. Ён належаў:
а) прыватнай фірме Х.Гольдзіна
б) дзяржаве
+в) заходняй кампаніі "Амерыка - Еўропа"
17. Здабычай вапны на Мірской гары займаліся:
+а) прыватная фірма Х.Гольдзіна
б) дзяржава
в) заходняя кампанія "Амерыка-Еўропа"
18. Паданне сведчыць, што ў 1638 годзе 22 сакавіка падчас хрышчэння немаўляці, перад іконай Навасвержанскай Божай маці на пытанне святара "верую" адказаў:
+а) немаўля
б) бацька
в) хросны бацька
19. Якую святыню знайшлі прыхажане Свята-Успенскай царквы ў1954 годзе падчас рамонту
а) ікона Божай маці
+б) колакал вагой 160 кг
в) крыж
20.Адметнай падзеяй у сучасным жыцці Н.Свержаня стала адкрыццё помніка загінуўшым землякам у маі 2005г., у год 60-годдзя Вялікай Перамогі. Дзе знаходзіцца гэты помнік?
а) на месцы пачатку вызвалення вёскі
+б) каля сельскага Савета
в) на плошчы каля касцёла
свернуть